понедельник, 28 февраля 2022 г.

Тыдзень роднай мовы

 


    У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.

У гэты дзень  бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на цікавыя мерапрыемствы, каб яшчэ раз засяродзіць увагу нас, беларусаў, да роднага слова.

         Чытачам бібліятэкі была прапанавана цікавая кніжная выстава «Буцік лепшых кніг”, на якой яны  змаглі пазнаёміцца з лепшымі творамі беларускай літатратуры – класікаў і сучасных аўтараў.

У рамках акцыі “Размаўляем па-беларуску” юныя чытачы і дарослыя змаглі прыняць удзел у гульні “Перакладчык”.  Цудоўна, амаль усі без памылак справіліся з заданнямі. Удзельнікі змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.

Актыўны ўдзел у конкурсе фотоздымкаў “Я люблю беларускую мову” прынялі супрацоўнікі і вучні.

Тыдзень завяршыўся, але працягваецца школьнае жыццё, і ёсць надзея, што тут, у школе, кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова





пятница, 18 февраля 2022 г.

Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы (план )


Изображение

Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы

Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове! 
Як пявуча ліецца-гучыць! 

Лідзія Полазава

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў. І гэты год не стаў выключэнням. Стала традыцыяй перакладаць цікавыя беларускія словы и выразы. Сёлета прапануем настаўнікам знайсці і патлумачыць беларускія прымаўкі і прыказкі, пераклаўшы з рускай мовы на беларускую. У кожнага будзе магчымасць пазнаёміцца з выставамі “Буцік лепшых кніг”, зрабіць  фота  “Я люблю беларускую мову”.

Калі вы зацікавіліся, на гэтым тыдні запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у бібліятэцы.

Дата

Форма правядзення

Назва

Удзельнікі

15-22

лютага

Акцыя

“Размаўляем

па - беларуску”.

Настаўнікі

і вучні

15-22

лютага

Конкурс

 фотаздымкаў

“Я  люблю

  беларускую мову”.

Настаўнікі

і вучні

15-22

лютага

Выстава

“Буцік лепшых кніг”

Настаўнікі

і вучні

15-22

лютага

Мікс-пляцоўка

“Любі і чытай сваё”

Настаўнікі

і вучні

15-22

лютага

Гульня

“Перакладчык”

Настаўнікі

День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

Краткие сведения из истории государственных символов Республики Беларусь Презентация «Государственные символы» для проведения информационног...