четверг, 28 декабря 2023 г.

Поздравление с Новым годом!

 


Пускай этот Новый 2024 год станет для вас копилкой, в которую вы будете складывать свои успехи и победы, богатство и достаток, счастье и радости, приятные встречи и интереснейшие приключения. Пускай этот год будет настолько необычным, волшебным и запоминающимся, что даже спустя время вы могли бы вспомнить и поделиться своими положительными эмоциями. Желаю самого лучшего, доброго и светлого, огромных благ и искренней любви. С Новым годом!


© https://pozdravok.com/pozdravleniya/prazdniki/noviy-god/drakona/proza-6.htm

понедельник, 11 декабря 2023 г.

ЯК ПРАЦАВАЦЬ ПА НОВЫХ ВУЧЭБНЫХ ДАПАМОЖНІКАХ «ГЕНАЦЫД БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ»

 


У лістападзе прайшла прэзентацыя вучэбных дапаможнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” для 1—4, 5—9 і 10—11 класаў. Пра тое, як выкарыстоўваць новыя выданні ў адукацыйным працэсе, расказала Вольга Уладзіміраўна Сарычава, начальнік метадычнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі.


— Вучэбныя дапаможнікі “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” неабходна выкарыстоўваць на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (з 1 па 11 клас) як на ўроках, так і ў пазавучэбнай дзейнасці, — падкрэслівае Вольга Уладзіміраўна. — Класным кіраўнікам, кіраўнікам па ваенна-патрыятычным выхаванні яны дапамогуць пры падрыхтоўцы і правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці: мітынгаў-рэквіемаў, класных і інфармацыйных гадзін, накіраваных на захаванне гістарычнай праўды пра падзеі вайны (у тым ліку і пры рэалізацыі адукацыйнага праекта “ШАГ”), урокаў мужнасці, урокаў памяці, акцый, дыспутаў ваенна-гістарычнай накіраванасці. Класныя кіраўнікі могуць правесці серыю інфармацыйных гадзін, прысвечаных тэме генацыду, з выкарыстаннем новых дапаможнікаў.

***

У 1—4 класах матэрыялы дапаможніка аб генацыдзе рэкамендуюцца для выкарыстання на ўроках беларускай літаратуры (літаратурнага чытання), музыкі, “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь”.

— Напрыклад, на літаратурным чытанні ў 2 класе пры вывучэнні тэмы “Пранясі праз пакаленні чалавечнасць і сумленне” пасля работы над вершам Івана Муравейкі “Праўнук Перамогі”, галоўная думка якога ў тым, што трэба паважаць ветэранаў і шанаваць памяць пра герояў вайны, вучні могуць разгледзець фатаграфіі экспанатаў Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, размешчаныя ў дапаможніку, — адзначае В.Сарычава. — Тут жа можна абмеркаваць, чаму мы беражліва захоўваем экспанаты гэтага музея, і прыйсці да высновы, што дзейнасць музея накіравана на захаванне памяці аб подзвігу і ахвярах беларускага народа, гэта месца жывой народнай памяці.

Пры вывучэнні тэмы “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” на ўроках “Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь” у 4 класе дапаможнік аб генацыдзе пашырыць веды дзяцей пра мемарыяльны комплекс “Хатынь”, партызанскага камандзіра Міная Шмырова, піянера-героя Марата Казея, мемарыяльны комплекс “Дзецям — ахвярам вайны” ў пасёлку Чырвоны Бераг.

У 4 класе на ўроках музыкі вывучаецца музычная культура Беларусі. Перад знаёмствам з музычнымі творамі, прысвечанымі падзеям вайны, рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы новага дапаможніка. Вучняў варта азнаёміць з паняццем “канцлагер” (лагер смерці), з інфармацыяй аб умовах знаходжання ў ім, што дазволіць лепш зразумець сэнс музычных твораў.

Пры вывучэнні літаратурных твораў пра вайну на ўроках літаратуры (беларускай і рускай) педагогам неабходна фарміраваць у вучняў разуменне таго, што гвалтоўная смерць нават аднаго чалавека з’яўляецца страшнай трагедыяй, а ва ўмовах генацыду, які звязаны з масавым знішчэннем людзей, яна набывае характар агульнанацыянальнага бедства, наступствы якога ў поўнай меры адчуваюцца і сёння. На ўроках рускай літаратуры рэкамендуецца расказаць, напрыклад, аб расстрэле дзяцей Дамачаўскага дзіцячага дома Брэсцкай вобласці, аб зверствах у лагерах смерці Трасцянец, Дразды, Шталаг-352 (Масюкоўшчына), Азарычы, Калдычова, аб гвалтоўным згоне беларусаў на прымусовыя работы і інш.

— У 6 класе на ўроках рускай літаратуры праходзяць аповесць Уладзіміра Багамолава “Іван” пра маленькага героя-разведчыка, сям’ю якога забілі гітлераўцы, — адзначыла Вольга Уладзіміраўна. — Вучэбнай праграмай прадугледжана не толькі размова аб разбураным вайной дзяцінстве, але і разгляд элементаў дакументалізму ў аповесці. І тут варта звярнуцца да дапаможніка. Хоць у Івана не было рэальнага прататыпа, вобраз беларускага дзіцяці-героя — гэта не мастацкая выдумка, а праўда жыцця. Вучні даведаюцца на ўроках, што герой аповесці, іх равеснік, перажыў шмат гора. У поўнай меры зразумець яго гарачую нянавісць да ворага і жаданне цаной жыцця абараніць родную зямлю можна, калі прачытаць у дапаможніку аб генацыдзе старонкі, прысвечаныя карным аперацыям акупантаў на беларускай зямлі і лагеру смерці Трасцянец, у якім якраз і быў маленькі Іван, герой аповесці.

А на ўроках беларускай літаратуры інфармацыя з новага выдання дазволіць наблізіць вучняў да гістарычных падзей, узмоцніць іх эмацыянальнае ўспрыманне мастацкіх твораў, выкліча эмацыянальны водгук.

— У 6 класе па тэме “Вайна — боль і памяць народа” вучні праходзяць верш А.Куляшова “Над спаленай вёскай”. Дапаможнік тут можа стаць крыніцай, якая ўзнаўляе гістарычны кантэкст, служыць апорай для гісторыка-культурнага каментарыя настаўніка, — гаворыць Вольга Уладзіміраўна. — Рэкамендуецца паказаць вучням інтэрактыўную кадастравую карту Рэспублікі Беларусь “Спаленыя вёскі”, узнавіць інфармацыю аб Хатыні, аб карных аперацыях на тэрыторыі Беларусі. Пасля азнаямлення вучняў з раздзелам вучэбнага дапаможніка “Карныя аперацыі” можна спытаць іх: верш Куляшова прысвечаны толькі Хатыні ці і іншым беларускім вёскам?

Творы мастацтва не толькі адлюстроўваюць гістарычную падзею, але і ўзмацняюць яе разуменне. З іншага боку, веданне і разуменне гістарычнага кантэксту дазваляе глыбей зразумець мастацкі твор. Таму дапаможнік аб генацыдзе рэкамендуецца выкарыстоўваць і на ўроках мастацтва.

— У 5 класе пры вывучэнні тэмы “Чалавек на фоне гісторыі” вучні разважаюць пра адносіны чалавека да гістарычных падзей мінулага, і ў першую чаргу да трагедыі і подзвігу беларускага народа ў вайне. У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу ў падручніку па мастацтве прапаноўваецца пастамент “Няскораны чалавек”, выкананы скульптарам Сяргеем Селіханавым, — падкрэслівае суразмоўніца. — Адначасовае вывучэнне матэрыялаў дапаможніка аб трагедыі Хатыні, успамінаў Іосіфа Камінскага, які застаўся ў жывых і чый вобраз захаваны ў скульптурным малюнку, інфармацыі аб іншых спаленых вёсках дазволіць вучням лепш зразумець сэнс скульптуры, паспрыяе фарміраванню гістарычнай памяці.

У 9 і 11 класах пытанні, звязаныя з палітыкай генацыду беларускага народа ў гады вайны, сістэмна вывучаюцца на ўроках гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.

***

Электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” для 1—4, 5—9 і 10—11 класаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://аdu.by/ Галоўная / Інфармацыя для педагогаў / Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

На партале таксама ёсць інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб вывучэнні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі матэрыялаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе вучэбных дапаможнікаў “Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. НІА плануе размяшчаць на партале лепшы вопыт выкарыстання названых выданняў у адукацыйным працэсе. Можна дасылаць у інстытут сцэнарыі ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў.  

четверг, 7 декабря 2023 г.

Всемирный день прав человека.

 


10 ДЕКАБРЯ – ДЕНЬ ПРАВ ЧЕЛОВЕКА

Начиная с 1950 года, 10 декабря в мире отмечается День прав человека (Human Rights Day). Республика Беларусь присоединилась к празднику в 1998 году, который в это время был утвержден соответствующим Указом Президента.
Календарь всех праздников в стране смотрите здесь.

История праздника
Возникновение этой важной даты связано с принятием Генеральной Ассамблеей Организации Объединенных Наций 10 декабря 1948 года Всеобщей декларации прав человека.
Текст Декларации читайте в банке данных «Мир Права».
Декларация стала первым мировым документом, в котором сформулированы права человека. С момента своего принятия Декларация была переведена более чем на 500 языков и считается самым переводимым документом в мире. Она послужила ориентиром для конституций многих молодых независимых государств, в том числе и Беларуси. Информации о нашей стране ищите здесь, о Конституции – здесь.
Цитируем документ

В Декларации прав человека провозглашает, что:


  • все люди рождаются свободными и равными в своем достоинстве и правах. Они наделены разумом и совестью и должны поступать в отношении друг друга в духе братства;
  • каждый человек должен обладать всеми правами и всеми свободами, без какого бы то ни было различия в отношении расы, цвета кожи, пола, языка, религии, политических или иных убеждений, национального или социального происхождения, имущественного, сословного или иного положения;
  • не должно проводиться никакого различия на основе политического, правового или международного статуса страны или территории, к которой человек принадлежит, независимо от того, является ли эта территория независимой, подопечной, несамоуправляющейся или как-либо иначе ограниченной в своем суверенитете;
  • никто не должен содержаться в рабстве или в подневольном состоянии;
  • никто не должен подвергаться пыткам или жестоким, бесчеловечным или унижающим его достоинство обращению и наказанию;
  • все люди равны перед законом и имеют право, без всякого различия, на равную защиту закона. Все люди имеют право на равную защиту от какой бы то ни было дискриминации (ограничения в правах).
О каких правах говорится к Декларации

Декларация состоит из 30 статей, где выделены гражданские, политические, экономические, социальные и культурные права человека на:


  • жизнь, свободу и личную неприкосновенность;
  • презумпцию невиновности;
  • защиту от вмешательства в личную и семейную жизнь, произвольного посягательства на неприкосновенность жилища, тайну корреспонденции или на честь и репутацию;
  • свободное передвижение и выбор места жительства в пределах каждого государства, покидание любой страны, включая свою собственную, и возвращение в свою страну;
  • поиск убежища от преследования в других странах и пользование этим убежищем;
  • гражданство;
  • вступление в брак и основание семьи;

Важно! Семья является естественной и основной ячейкой общества и имеет право на защиту со стороны общества и государства;


  • имущество;
  • свободу мысли, совести и религии;
  • свободу убеждений и их свободное выражение;
  • свободу мирных собраний и ассоциаций;
  • управление своей страной непосредственно или через избранных представителей;
  • избирательное право;

Важно! Воля народа должна быть основой власти правительства;


  • социальное обеспечение;
  • труд и равную оплату за равный труд;
  • создание и вступление в профессиональные союзы;
  • отдых и досуг, отпуск;
  • достойный уровень жизни;

Важно! Материнство и младенчество дают право на особое попечение и помощь. Все дети, родившиеся в браке или вне брака, должны пользоваться одинаковой социальной защитой.


  • образование;

Важно! Родители имеют право приоритета в выборе вида образования для своих малолетних детей;


  • участие в культурной жизни общества, научном прогрессе и пользование его благами.
Итог! Каждый имеет право на социальный и международный порядок, при котором права и свободы, изложенные в Декларации, могут быть полностью осуществлены.
И, конечно, обязанности

Обязанностям человека посвящена статья 29 Декларации. В ней говорится, что каждый человек имеет обязанности перед обществом, в котором возможно свободное и полное развитие его личности. Владея правами, человек при этом должен:


  • уважать права и свободы других;
  • руководствоваться требованиями морали;
  • соблюдать общественный порядок и законы демократического общества.
Значение термина «демократия» смотрите в Букваре правовых понятий Детского правового сайта.
Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека на беларускай мове читайте в разделе «Правовые лабиринты».
Как в Беларуси чтят этот день
В нашей стране традиционно проходят тематические мероприятия (конференции, круглые столы, встречи), приуроченные ко Дню прав человека и принятию Декларации. В ходе их проведения реализуется возможность правового просвещения граждан нашей страны (особенно детей) в вопросах прав человека и проявления солидарности с людьми, чей труд направлен на соблюдение и защиту этих прав. И в первую очередь, это, конечно, юристы, профессиональный праздник которых отмечается в Беларуси в первое воскресенье декабря. 

День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

Краткие сведения из истории государственных символов Республики Беларусь Презентация «Государственные символы» для проведения информационног...