Цікавыя факты з жыцця
Якуба Коласа
Факт 1. Якуб
Колас праславіўся не толькі сваімі творамі, але і мецэнацтвам. Ён
выдаткаваў грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі
пачыналі свой творчы шлях. Так, нікому не вядомаму студэнту Заіру Азгуру Якуб
Колас у свой час плаціў яшчэ і асабістую стыпендыю. З юнака "выйшаў"
сусветна вядомы скульптар. Падтрымаў пісьменнік і сціплую маладую дзяўчынку
Ларысу Александроўскую, якая стала потым вядомай опернай спявачкай. На адрас
Коласа штодня прыходзілі дзясяткі лістоў з просьбамі з усяго Савецкага Саюза.
Факт 2. Фізічная праца прыносіла Якубу Коласу
незвычайнае задавальненне. Аднойчы ён пасадзіў чатыры дубы ў гонар сваіх трох
сыноў і самога сябе: Даніла, Міхась, Юрка і Якуб. Там жа была пасаджана
бярозка, як вечная памяць пра жонку марыю Дзмітрыеўну. Гэтыя дрэвы дагэтуль
растуць на двары пісьменніка (цяпер-музея).
Факт 3. У
знак пашаны да вялікага продка (сапраўднае імя і прозвішча паэта - Канстанцін
Міцкевіч) яго нашчадкі па жаноцкай лініі не бяруць прозвішча мужа, калі
ўступаюць у шлюб, а захоўваюць сваё - Міцкевіч.
Факт 4. У
дзень сваёй смерці Якуб Колас напісаў ліст кіраўніцтву партыі, дзе
выказаў сваю занепакоенасць станам беларускай мовы. Прадказаў яе заняпад, калі
не будуць прыняты меры. Прапанаваў спосабы абароны роднай мовы. Гэта адбылося
ўсяго за некалькі гадзін да таго, як спынілася сэрца пісьменніка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий