суббота, 26 апреля 2025 г.

Рэспубліканскі патрыятычны арт-праект "Восемдзесят анёлаў"


 Аўтар праекта наша зямлячка , член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржпўнага ўніверсітэта імя М. Танка,  Валянціна Станіславаўна Драбышэўская.  Актуальнасць праекта відавочная. У сённяшні час неабходна  асаблівую ўвагу надаваць грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі.                                                                   

Арт-праект уключае два асноўныя этапы: першы этап – падрыхтоўчы. У гэты перыяд (са  студзеня па красавік) настаўнікі беларускай мовы і літаратуры і вучні 5-11 класаў  уключыліся ў працэс збору  інфармацыі пра восемдзесят герояў: сваякоў, землякоў вучняў.  

З гэтага матэрыялу атрымалася Пошта Перамогі. Лісты, якія пісалі вучні, былі пакладзены ў паштовую скрыню. Нягледзячы на тое, што інфармацыя прайшла адбор, лістоў планавалася быць  восемдзесят, а  выйшла болей, пад сотню. Гэтая  скрыня з інфармацыяй аб продках  будзе перададзена ў школьны музей, дзе кожны зацікаўлены можа пазнаёміцца з гістрыямі людзей, якія бачылі вайну.

У  бібліятэцы была   стварана стылізаванаяэкспазіцыя, прысвечаную праекту.  Фонам экспазіцыі стала выява вокладкі кнігі В. Драьышэўскай “Любіна сукенка” У цэнтры экспазіцыі –   “Пошта Перамогі”. Туды запрашаюцца дзеці, якія не змаглі знайсці інфармацыю пра сваіх продкаў-удзельнікаў вайны. Яны пішуць лісты “невядомым салдатам”. Там жа, у бібліятэцы, была створана майстэрня па вырабу анёлаў, якія сімвалізуюць у праекце нашых продкаў, удзельнікаў ВАВ.

Такім чынам, праз удзел у праекце “80 Анёлаў” калектыў школы, вучні прайшлі шлях успамінаў, часта балючых, але так патрэбных у наш час.

Комментариев нет:

Отправить комментарий